У Гомелі рэпеціруюць прэм'еру пра стасункі псіхолага і кліента

24.02.2021

У Гомельскім маладзёжным тэатры ідуць рэпетыцыі спектакля "Блытаніна" па аднайменнай п'есе беларускага драматурга Аляксея Макейчыка. Глядач стане сведкам таго, што адбываецца ў кабінеце псіхолага. Жанчына і мужчына. Псіхолаг і кліент. Праўда, па меры развіцця падзей гледачы перастаюць разумець, хто з герояў мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе, а хто яе аказвае. Расказвае дырэктар Гомельскага маладзёжнага тэатра Алена Маставенка.

П’есу Аляксея Макейчыка “Блытаніна” ўжо неаднаразова прэзентавалі ў фармаце чытанняў, у тым ліку на расійскім фестывалі “Любімаўка”. Адна з тэм п’есы, на думку крытыка Веры Сардэчнай, – засілле непрафесіяналізму. Аўтар пераконвае, што найлепшы псіхааналіз – гэта проста размова.

Прэм'ерныя паказы спектакля адбудуцца ў Гомелі 25, 26 і 27 сакавіка.

Фота: moltheatre.by