У гомельскім філіяле Веткаўскага музея правялі абрад «Жаніцьба коміна»

09.10.2026 

Свята сімвалізавала пераход ад лета да восені, калі акцэнты змяшчаюцца з работ у полі на хатнія клопаты. Пасля «жаніцьбы» пачынаўся сезон «вячорак» – час маладзёжных сустрэч, песень і пасядзелак. Наведвальнікаў культурнай установы запрасілі не толькі прыняць удзел ва ўпрыгожванні коміна – сімвала хатняга цяпла і сямейнага дабрабыту, але і пазнаёмілі бліжэй з гісторыяй абраду, яго сэнсавым напаўненнем, расказвае малодшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Мікалай Асмалоўскі.