21.09.2022
Трэці Міжнародны фестываль тэатральнага лялечнага мастацтва “Лялькі над Нёманам" стартуе сёння ў Гродне. "Свае лепшыя творы на суд гледачоў прадставяць усе буйныя тэатры лялек нашай краіны і госці з Расіі", — расказаў мастацкі кіраўнік фестывалю, галоўны рэжысёр абласнога тэатра лялек Алег Жугжда.
Фота: grodnonews.by