У Гродне пачаліся гастролі Гомельскага маладзёжнага тэатра

08.10.2019

Гамяльчане падрыхтавалі для гродзенцаў чатыры спектаклі. Першай паказалі камедыю “Братачкі” па п’есе англійскіх драматургаў Рэя і Майкла Куні. Жанр пастаноўкі вызначаны рэжысёрам Уладзімірам Пятровічам як "тыповая англійская чорная камедыя". Пра іншыя спектаклі, якія чакаюць гледачоў, распавядзе намеснік дырэктара Гродзенскага аблдрамтэатра Дзмітрый Чылік.

Гастролі Гомельскага маладзёжнага тэатра працягнуцца ў Гродне да 11 кастрычніка.

Фота: drama.grodno.by