28.11.2025
Па краіне крочаць адборачныя туры на вакальныя конкурсы ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Трэцяй вобласцю, якая прыняла творчую эстафету, стала Гродзенская. Больш за 40 выканаўцаў, ад самых юных да вопытных, змагаліся за права прадставіць Беларусь у прэстыжным спаборніцтве. Па выніках рэгіянальнага адбору ў другі этап прайшлі па пяць лепшых артыстаў у кожнай узроставай катэгорыі. Гэта ўраджэнцы Гродна, Ліды, Мастоў, Астраўца і Свіслацкага раёна. Імёны паўфіналістаў агучыць старшыня журы, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ірына Махалёва.
Фота:grodnonews.by
