У Гродзенскім тэатры лялек адкрываецца летні амфітэатр

05.06.2020

Гродзенскі тэатр лялек адкрыў сезон спектаклем “Магічнае люстра пана Твардоўскага”. На паказы, якія праходзяць на вялікай сцэне, скарацілі колькасць квіткоў: для захавання дыстанцыі зала "зменшылася" з 242 да 70 месцаў.

6 чэрвеня пастаноўкай "Казкі Пушкіна" ва ўстанове адкрыецца летні амфітэатр. 

Каб трапіць на спектаклі, не абавязкова набываць квіткі загадзя. Іх можна купіць за паўгадзіны да пастаноўкі. Таксама арганізатары паведамляюць, што пры неспрыяльных умовах надвор'я спектаклі з летняга амфітэатра перанясуць у залу (з захаваннем усіх неабходных санітарных умоў).

Фота: facebook.com