У кінатэатры "Масква" ўрачыста адкрыўся 26-ты кінафестываль "Лістапад"

01.11.2019

У бліжэйшыя восем дзён міжнародны агляд прэзентуе 154 карціны. Упершыню будуць стужкі з Судана і Сенегала. Агульная геаграфія "Лістапада"  50 краін. Вызначаць пераможцаў у шасці конкурсах прадстаўнікі з Кубы, Канады, Польшчы, Швецыі і Аргенціны. Стужка адкрыцця  "Бацька" балгарскіх рэжысёраў Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава.

Форум ладзяць штогод у лістападзе для захавання адзінай кінематаграфічнай прасторы, прэзентацыі айчынным гледачам разнастайнасці ігравых і дакументальных фільмаў з усяго свету, фарміравання высокага сацыяльна-культурнага статусу кіно і далучэння маладых творцаў да індустрыі. Працягвае дырэктар “Лістапада” Анжаліка Крашэўская.

Першы "Лістапад" прайшоў у Мінску ў 1994-м  годзе, з таго часу фестываль набыў мноства сяброў, пастаянных гледачоў і ўдзельнікаў. Адзін з прадстаўнікоў кампаніі ‒ генеральнага партнёра Вадзім Галоўчыц падзяліўся чаканнямі ад сёлетняга форуму.

26-ты Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” працягнецца ў сталіцы да 8 лістапада.

Фота: belta.by