У Лідзе рыхтуюць насычаную культурную праграму на бліжэйшы год

29.01.2020

Рэспубліканскі фестываль нематэрыяльнай спадчыны "Скарбы Беларусі", імпрэзы ля замкавых муроў і масты сяброўства. Ліда – культурная сталіца Беларусі 2020 – рыхтуе мноства цікавых мерапрыемстваў. Запланавана багата форумаў для дзяцей і моладзі. "Урачысты старт падзеям дадуць 21 лютага", – паведаміла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Фота: planetabelarus.by