21.08.2026
Калектыў створаны пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна. Агульны плён іх дзейнасці – выданне аднайменнага альманаха, творы з якога сталі асновай імпрэзы. Кіраўнік аб’яднання Марына Лайкова адзначае, што кожны чалавек можа стаць літаратарам.
Праграма «Адно паданне ў свеце ёсць…» мае фантастычны, касмічны пасыл. Песні і вершы злучаюць элементы лялечнага тэатра. Сцэнарый вечара стварыла Вераніка Лайкова, якая стаяла ля вытокаў «Актавы».
Перад паказам праграмы для гасцей выступіла паэтэса Святлана Быкава, якая напісала ўступ да кнігі літаратурнага аб’яднання «Актава». Удзельнікі імпрэзы пачулі таксама творы Васіля Лайкова, Аляксандра Пастушкова і іншых аўтараў.
