14.05.2026
Адкрыццё экспазіцыі прымеркавана да правядзення Дзён Ніжняга Ноўгарада ў Мінску, у рамках Міжнароднага культурна-асветніцкага фэсту «Шлях сяброўства». На працягу дзесяцігоддзяў цеснае сяброўства звязвае Дзяржаўны музей Аляксея Горкага (Ніжні Ноўгарад) і Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск). Супрацоўнікі музея беларускага паэта не раз прымалі ўдзел у «Горкаўскіх чытаннях», ладзілі сумесныя круглыя сталы і выставы. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.
Фота: museums.by
