У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава «Іван Замоцін. Адзін з першых»

02.11.2023

Выстава прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння беларускага і рускага літаратуразнаўцы, акадэміка Акадэміі навук БССР, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, доктара філалагічных навук Івана Замоціна. Ён даследаваў спадчыну Максіма Багдановіча і стаў  укладальнікам яго першага збору твораў. У экспазіцыі дакументальнай выставы прэзентуюцца матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік установы Ірына Мышкавец.
Выстава адлюстроўвае дзейнасць Івана Іванавіча як даследчыка творчасці, аўтара шматлікіх артыкулаў і кніг.  Адзначыла галоўны захавальнік фондаў музея паэта Алена Кніга. 

Фота - bellitmuseum.by