У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава "Партрэт мастака ў інтэр’еры музея"

15.04.2022

Выстава прысвечана 75-годдзю вядучага мастака Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Генадзя Чыстага. Сам сябе Генадзь Чысты сціпла называе мастаком-афарміцелем, але ён ніколі не быў простым афарміцелем музейных вітрын, якія займаліся толькі раскладкай экспанатаў. "З першых дзён свайго супрацоўніцтва з музеямі ён выступае паўнапраўным удзельнікам творчага працэсу стварэння той ці іншай экспазіцыі, часам становіцца аўтарам мастацкай канцэпцыі", - адзначыў загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі.

Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец адзначыла многія сумесныя выставы, што ствараліся з Генадзем Чыстым.

Фота - museum.by