У Маладзёжным тэатры эстрады пакажуць музычна-візуальную інсталяцыю “Месяцавы П’еро”

23.11.2017 

Музычна-візуальную інсталяцыю Арнольда Шэнберга “Месяцавы П’еро” прадставяць заўтра ў Маладзёжным тэатры эстрады. Твор кампазітара, мастака і пісьменніка ХХ ст. прэзентуе музычная капэла Санорус. Вакальны цыкл, створаны на вершы бельгійскага паэта Альбера Жыро, складаецца з трох частк па сем нумароў. Твор напісаны для жаночага голасу і камернага інструментальнага ансамбля. Цікава, што вакальная партыя вытрыманая ў асаблівай, вынайдзенай Арнольдам Шэнбергам манеры “маўленчага спеву” – напаўвакал, напаўдэкламацыя. Падрабязней пра падзею расказаў дырыжор Аляксандр Хумала.

Фота: marcoconcert.com