30.12.2019
Прэм'еру спектакля "Юбілей" па п'есе Антона Чэхава паказалі ў сталічным Маладзёжным тэатры. Пастаноўка мае дачыненне адразу да некалькіх юбілеяў – актрысы Алены Хрысціч (яна ў тэатры з моманту яго заснавання), а таксама самога аўтара п’есы: 29 студзеня споўніцца 160 гадоў з дня нараджэння Антона Чэхава. У спектаклі Алена Хрысціч выконвае ролю Мярчуткінай. Творчая група пастаралася аднавіць дух чэхаўскай эпохі.
На фота – Алена Хрысціч (vk.com/bgmteatrby)