У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава «Рэтрафотатэхніка»

18.01.2024

Экспазіцыя прымеркавана да гісторыі фатаграфіі і фатаграфічнай тэхнікі. Выстава дэманструе ключавыя этапы гэтага шляху, дазваляе паглыбіцца ў разнастайнасць працэсаў стварэння здымка і зразумець прынцыпы работы фотаапаратаў самых розных канструкцый. Расказала навуковы супрацоўнік галерэі, куратар праекта Яўгенія Стэльмахова.

Фота ілюстрацыйнае