У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава скульптур і арт-аб’ектаў «Мастацтва жывога агню»

16.10.2025

Праект створаны па выніках XIX Міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль-2025». Унікальны культурны форум праводзіцца з 2003-га года і збірае мастакоў і скульптараў з усяго свету. Сёлетняя экспазіцыя – яскравае і разнастайнае адлюстраванне сучаснага керамічнага мастацтва аўтараў з Беларусі, Егіпта, Малдовы, Расіі і Казахстана. Тут прадстаўлена больш за 50 вырабаў – ад ваз, упрыгожаных егіпецкімі арнаментамі, да скульптур, натхнёных бязмежнымі казахскімі стэпамі. Яны распавядаюць нацыянальныя традыцыі і гісторыю краін. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Аляксея Гулевіча.