У мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці працуе выстава керамікі і фота «Ад роднае зямлі…»

16.07.2026 

Галоўная мэта экспазіцыі – паказаць як родная прырода натхняла майстроў ганчарнай справы і фатаграфіі, як ландшафтныя колеры адлюстроўваліся ў аздабленні керамікі.  Гледачам прадстаўлены здымкі беларускага фатографа Сяргея Калтовіча, а таксама гліняныя вырабы як традыцыйныя, так і ўпрыгожаныя шматлікімі  спосабамі дэкору. Расказвае вядучы метадыст па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Марыя Карпянкова.