У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" працуе выстава "Мы памятаем"

26.05.2022

Выставу падрыхтавалі супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу, выкарыстоўваючы дакументы, якія атрымалі пракуроры падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Сярод іх - рэчы з месцаў масавых пахаванняў забітых фашыстамі жыхароў Брэста і наваколляў. "Місія экспазіцыі - на прыкладзе фактаў, экспанатаў паказаць, наколькі страшная вайна і што мы ўсе адказваем за мір на нашай зямлі", - падкрэсліў дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгор Бысюк.

Фота - sb.by