24.03.2025
Праграма пачалася літургіяй у храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, затым адбылася памінальная літыя. У гэты дзень на месцы спаленай карнікамі вёскі прайшло шэсце, якое атрымала неафіцыйную назву «народнае ўскладанне». Тысячы беларусаў і гасцей з-за мяжы прыехалі, каб аддаць даніну павагі загінуўшым, але непакораным. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.