У Мінскай гарадской ратушы працуе выстава графікі Міхаіла Чэпіка «Восеньская саната»

10.09.2025

Экспазіцыя прымеркавана да Дня горада, а таксама да 100-годдзя з дня нараджэння мастака. Творчая спадчына Міхаіла Чэпіка – гэта своеасаблівы гімн прыгажосці любімай сталіцы. Ён прысвяціў Мінску дзясяткі выдатных малюнкаў і карцін, некаторыя з іх можна ўбачыць на выставе. Расказвае вучоны сакратар Музея гісторыі горада Мінска Юлія Кавалёва.

Фотa: minskmuseum.by