У Мінску адкрыта выстава мастацкага тэкстылю беларускіх і ўкраінскіх мастакоў

26.11.2019 

У Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" працуе міжнародная выстава мастацкага тэкстылю мастакоў Украіны (г. Роўна) і Беларусі (Віцебск) у межах праекта "Колазварот/Колаобіг". Што аб'ядноўвае дзве мастацкія школы, якія развіваліся незалежна адна ад адной, раскажа старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская.

Кажуць, тэкстыль – самы мабільны від творчасці. І ў той жа час ён больш чым іншыя захоўвае рысы нацыянальнага мастацтва, яго глыбінныя сімвалы. У кожнай  кампазіцыі – пошук розных спосабаў эмацыянальнай выразнасці, глыбіня ідэй і сэнсаў, інакш бы гэта работа не называлася творам мастацтва, упэўнены намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці Беларускага саюза мастакоў Леанід Хобатаў.

Міжнародная выстава мастацкага тэкстылю мастакоў Украіны і Беларусі ў межах праекта «Колазварот/Колаобіг» працягнецца да 1 снежня. Арганізатары сцвярджаюць – ў гледачоў шыкоўная магчымасць параўнаць творы дзвюх школ, заўважыць падобнае і знайсці адметнае ў работах украінскіх і беларускіх мастакоў.

Фота: http://buk.by/