У Мінску адкрыўся "Восеньскі салон" – выстава-конкурс маладых мастакоў

21.10.2019

Выстава-продаж "Восеньскі салон" прапануе творы маладых беларускіх мастакоў. Сёлета было пададзена 430 заявак на ўдзел. Журы выбрала работы 152 аўтараў. У экспазіцыі – карціны, фотаздымкі, скульптуры, інсталяцыі і многае іншае. На вернісаж у Палац мастацтва завітала Святлана Чыжык. 

Фота: facebook.com