У Мінску адкрываецца XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

04.02.2020

Заўтра ў Мінску адкрываецца XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй прымуць удзел больш за 30 краін. Буйныя экспазіцыі прэзентуюць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША. Дэвіз сёлетняй выставы – “Беларусь ‒ адкрытая кніга”. Паслухаем намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ігара Бузоўскага.

Актыўны ўдзел у кніжнай выставе-кірмашы прымуць пісьменнікі. “Мы будзем выступаць, прэзентаваць кнігі, прадставім нашых калег з розных краін і іх творчасць, адбудзецца круглы стол “Пісьменнік і час”, дзе мы будзем абмяркоўваць задачы, што сённяшні час ставіць перад літаратурай”, – адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Фота: belta.by