У Мінску падвялікі вынікі рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года”

06.12.2019

Арганізатары конкурсу Валанцёр года” - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства адукацыі. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі руху БРСМ "Добрае сэрца", Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, асацыяцыя клуба ЮНЕСКА. Сваімі ўражаннямі падзяліўся галоўны саветнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Акадэміі Прэзідэнта Аляксандр Канойка.

У фінале творчага спаборніцтва прэзентавалі больш за 60 работ. Пераможцаў назвалі ў пяці намінацыях: "Асабісты ўклад", "Найлепшы іміджавы плакат", "Найлепшая навучальная праграма для валанцёраў" і "Найлепшая група ў сацыяльнай сетцы". У намінацыі “Найлепшы валанцёрскі атрад” перамагла каманда Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Працягвае сацыяльны педагог навучальнай установы Таццяна Пратасава.

У дзень абвяшчэння пераможцаў конкурсу далі старт дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”: валанцёры БРСМ і піянерскай арганізацыі перадалі падарункі выхаванцам сацыяльных устаноў Мінска і вобласці.

Фота: minsknews.by