У Мінску працягваецца Міжнародная кніжная выстава

19.02.2021

У Мінску працягваецца XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Сёння на ёй прэзентавалі пяцітомную “Гісторыю беларускай дзяржаўнасці”, кнігі Людмілы Рублеўскай, Інэсы Плескачэўскай, Сафіі Ворса. Адбыўся міжнародны семінар "Пісьменнік і час".

Перад наведвальнікамі разгарнуліся кніжныя стэнды дваццаці краін. Пецярбургскае выдавецтва “Віта Нова” ўдзельнічае ў мінскай выставе з самага яе пачатку. Расказвае дырэктар выдавецтва Аляксей Захаранкаў.

Прыцягвае ўвагу таксама экспазіцыя Ірана. У ёй кнігі па філасофіі, архітэктуры, літаратура для дзяцей. Дадаткам сталі вырабы іранскіх творцаў. Майстар па каліграфіі напіша наведвальнікам іх імёны на фарсі.

На ўкраінскім стэндзе сёлета няма выдаўцоў: з-за пандэміі яны не змаглі прыехаць. Але экспазіцыю ўсё адно падрыхтавалі, дапамог Украінскі інстытут кнігі. Расказвае прэс-сакратар пасольства Украіны ў Беларусі Павел Траян.

Мінская кніжная выстава працягнецца да нядзелі.

Фота: minsknews.by