У Мінску прайшлі Першыя Кісялёўскія чытанні

19.03.2021

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбыліся Першыя Кісялёўскія навуковыя чытанні “Таямніцы ХІХ стагоддзя”. Канферэнцыя прысвечана 90-годдзю Генадзя Кісялёва ‒ беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, пісьменніка і археографа. Ён даследаваў беларускую літаратуру, гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў XIX стагоддзі, жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Паўла Шпілеўскага, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Атрыбутаваў аўтарства "Энеіды навыварат" і "Тараса на Парнасе". Рэпартаж Маргарыты Прохар.

На здымку ‒ Генадзь Кісялёў (wikimedia.org)