У Мінску развітваюцца з Барысам Луцэнкам

07.02.2020

У Мінску сёння развітваюцца з Барысам Луцэнкам. Легендарны рэжысёр, акцёр, педагог памёр на 83-м годзе жыцця. Яго спектаклі ‒ яркія, вострыя, глыбокія ‒ збіралі аншлагі на розных сцэнах: у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы і ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Але знакамітым Барыс Іванавіч стаў дзякуючы сцэне Горкаўскага тэатра. Пра яго першы перыяд работы там ‒ з 1973 па 1982-гі ‒ крытыкі напішуць: "залаты час рускага тэатра ў Мінску". Захапляліся талентам майстра, дарэчы, не толькі ў Беларусі ‒ Расія, Украіна, Латвія, Літва, Германія, Швейцарыя… Але з жыцця ён пайшоў як рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім працаваў да апошніх дзён. Аліна Страшкевіч працягне тэму.

Фота: tvr.by