У Мінску рыхтуюць вялікі святочны канцэрт да Дня Перамогі

09.05.2019

Больш за 80 падзей пройдзе ў сталіцы ў рамках святкавання Дня Перамогі. Ва ўсіх раёнах Мінска арганізуюць святочныя канцэрты і спартыўныя спаборніцтвы, выставы і конкурсы. Большасць пляцовак размясціліся ў паркавых зонах. Галоўны акорд свята – канцэрт “Плошча Перамогі” – сумесны праект Міністэрства культуры, Мінскага гарвыканкама і Белтэлерадыёкампаніі. Ён пачнецца а палове на дзясятую вечара. Распавядае начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.


Фота: belta.by