17.02.2022
Форум "Сучасная беларуская аўдыякультура ва ўмовах цывілізацыйных выклікаў" прымеркаваны да 20-годдзя канала "Культура" Беларускага радыё. У фармаце круглага стала даследчыкі, студэнты, журналісты і медыяменеджары абмеркавалі гісторыю, сучаснасць і перспектывы канала, адзначыў дырэктар канала "Культура" Уладзімір Трапянок.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі спецыфіку прамых эфіраў, значэнне і тэматычна-жанравы дыяпазон радыёканала "Культура", яго ролю ў развіцці нацыянальнай ідэнтычнасці. Расказвае намеснік дырэктара канала “Культура” Навум Гальпяровіч.
Серыя майстар-класаў для маладых аўтараў працягвае юбілейныя мерапрыемствы ў чацвер і пятніцу. Студэнтам факультэта журналістыкі БДУ раскажуць сакрэты стварэння аўтарскіх праграм, пазнаёмяць з метадамі вядзення прамых эфіраў і запісу інтэрв'ю.
Фота - bsu.by