У Мірскім замку ўпершыню пройдзе фестываль гістарычнай кнігі

14.06.2019

У суботу ўпершыню пройдзе фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Ён разгорнецца ў дворыку, а таксама на некаторых паверхах старажытнага мура. Уваход на форум  бясплатны. Асобнае мерапрыемства – круглы стол, прысвечаны гістарычнай літаратуры. Больш падрабязна пра яго распавядзе дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак.

У суботу на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Міра адбудзецца тэатралізаванае адкрыццё фестывалю. Пісьменнікі Беларусі і Расіі прэзентуюць свае кнігі і правядуць аўтограф-сесіі. Акрамя гэтага, разгорнуцца выставы, а мастакі раскажуць наведвальнікам пра сучасныя напрамкі ў кніжным дызайне.

Фота: vetliva.ru