У Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася інтэрактыўная выстава “Вянок”

16.09.2016

Тры майстры сучаснай беларускай выцінанкі натхніліся 125-годдзем з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У залах музея пройдуць майстар-класы па выцінанцы, лекцыі пра народныя музычныя інструменты, кінапаказы мультфільмаў, створаных у тэхніцы выцінанкі, і многае іншае. Расказвае адна з удзельніц выставы, старшыня секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Зяноўка-Бабурына.