У Музеі народнай архітэктуры і побыту адзначаць каталіцкае свята Тры Каралі

05.01.2020

Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы запрашае адзначыць свята Тры Каралі. Гэта адна з галоўных дат у каталіцкім календары. Вернікі ўзгадваюць пакланенне мудрацоў з усходу, якія прынеслі дары дзіцятку Ісусу. Акрамя імшы ў гэты дзень ладзілі калядаванне. Працягвае загадчык культурна-адукацыйнага аддзела музея Вадзім Баранаў.

У музеі правядуць рэканструкцыю свята на аснове этнаграфічных звестак. Праграму дапоўняць інтэрактыўныя элементы.

Фота: vk.com/etnaby