У Музеі Якуба Коласа адбылася імпрэза, прысвечаная генерал-лейтэнанту і паэту Дзянісу Давыдаву

27.05.2019

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная сустрэча “Наш сучаснік – Дзяніс Давыдаў”. Імпрэза прысвечана герою Айчыннай вайны 1812 года, аднаму з першых камандзіраў партызанскага руху, генерал-лейтэнанту, цудоўнаму паэту, прадстаўніку гусарскай лірыкі. Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар.