У Музычным тэатры ‒ прэм'ера мюзікла "О, мілы сябар!"

11.10.2019

У выхадныя на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прэм'ера ‒ мюзікл Віктара Лебедзева “О, мілы сябар!”. Гэта пастаноўка была ў рэпертуары тэатра больш як 30 гадоў таму. Новую версію мюзікла падрыхтавалі рэжысёр Зінаіда Вяржбіцкая, дырыжор Мікалай Макарэвіч. Гісторыя твора бярэ пачатак з вядомага рамана Гі дэ Мапасана. У савецкія часы рэжысёр, драматург, кампазітар Марк Разоўскі і паэт Юрый Рашанцаў па матывах гэтага рамана напісалі п'есу. Яна стала асновай мюзікла, музыку да якога стварыў Віктар Лебедзеў. Працягвае рэжысёр новай беларускай версіі, заслужаная артыстка рэспублікі Зінаіда Вяржбіцкая.

Фота: musicaltheatre.by