У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”

2.07.20 

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”. У экспазіцыі – прадметы з прыватнай калекцыі краязнаўцы, калекцыянера, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. У рамках адкрыцця праекта адбылася  прэзентацыя кніг, прымеркаваных да юбілею Перамогі:  "Блакада",  "75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" і "Беларусь шматнацыянальная". Працягвае Уладзімір Ліхадзедаў.

Многія прадметы ў экспазіцыі дэманструюцца ўпершыню. “Гэта цікавы фармат супрацоўніцтва, калі прыватная калекцыя становіцца даступнай грамадскасці праз дзейнасць дзяржаўнай установы” – аздначыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Выстава “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне” з прадметамі з прыватнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Фота https://www.sb.by/