У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная Чынгізу Айтматаву

13.12.2018

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстава "Каўчэг Чынгіза Айтматава", прысвечаная 90-годдзю пісьменніка. Цэнтральнай падзеяй стала перадача ўстанове поўнага 10-томнага зборніка твораў майстра, які раней выдаваўся толькі ў Кіргізіі. Працягвае Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кіргізскай Рэспублікі ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падзякаваў замежным гасцям за супрацоўніцтва і падкрэсліў, што творчасць Чынгіза Айтматава значна паўплывала на развіццё беларускай літаратуры.

Выстава адкрыта да 10-га студзеня.

Фота: nlb.by