У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Фэшн-ілюстрацыя"

01.02.2022

Выстава ладзіцца ў межах штогадовага выставачнага праекта "Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі" і прадстаўляе гісторыю ўзнікнення і развіццё фэшн-ілюстрацыі – мастацтва перадачы модных ідэй у візуальнай форме. Там прадстаўлены перыядычныя выданні і графічныя матэрыялы, што дапаможа прасачыць развіццё і змяненне модных тэндэнцый ад старажытнасці да сучаснасці. "Выстава пазнаёміць з асаблівасцямі мастацкага бачання і адлюстравання модных вобразаў розных эпох і розных краін асобамі, якія пакінулі прыкметны след у сусветнай і айчыннай модзе і моднай ілюстрацыі", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Алесь Суша.

Фота - nlb.by