У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Фестываль пейзажу"

01.03.2022

Выстава прымеркавана да 150-годдзя знакамітага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. "Ён – народны мастак Беларусі і Расіі, вядомы пейзажыст, яго работы і сёння натхняюць маладых мастакоў", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Куратар праекта "Фестываль пейзажу" Вікторыя Васільковіч расказала пра мастацкія работы, прадстаўленыя на выставе.

Фота - nlb.by