У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Кніжныя здабыткі»

18.12.2023

У экспазіцыі прадстаўлены помнікі кніжнай культуры, якія сёлета папоўнілі бібліятэчны фонд. Сярод іх экзэмляры старадрукаваных кніг, рэдкія выданні XX стагоддзя, перададзеныя ў дар, а таксама шэраг унікальных выданняў і дакументаў, набытых за кошт бюджэтных сродкаў. Расказала вядучы метадыст кнігазнаўчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анастасія Рэдзька.
Вядучы метадыст сектара кніжных выстаў Надзея Кірчанка адзначыла, што знаёмства з адметнымі выданнямі адбываецца падчас экскурсій, яны цікавыя маладзёжнай аўдыторыі.

Фота - nlb.by