20.10.2023
Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння. У яго рабоце прымаюць удзел 400 дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа: кіраўнікі і спецыялісты буйнейшых бібліятэк, музеяў, выдавецтваў, навукова-даследчых арганізацый. Сёлета кангрэс падымае актуальныя пытанні сферы культуры, гісторыі і навукі. Пра тэмы і мэты кангрэса расказаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.
Фота - nlb.by