У Нацыянальнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках: новыя праекты Алены Мікульчык»

20.10.2023 

Да Года міру і стварэння Нацыянальная бібліятэка Беларусі рэалізуе шмат  праектаў і творчых сустрэч, скіраваных на захаванне нацыянальных каштоўнасцей і адраджэнне традыцый. У гэтай сувязі адбылося мерапрыемства «Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках: новыя праекты Алены Мікульчык». Больш за 20 гадоў яна займаецца вывучэннем беларускай кухні, ведае яе багатую гісторыю, выдала кнігі рэцэптаў нашых штодзённых і святочных страў, на мерапрыемстве правяла майстар-клас, інтэрактыўную гульню, расказала шмат цікавага пра кухню нашых продкаў.

Да мерапрыемства аддзел кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтаваў тэматычную экспазіцыю з кніг і паштовак Алены Мікульчык. Яе прадставіць загадчык сектара Святлана Кажамяка.

Фота - nlb.by