У Нацыянальным архіве паказалі мультымедыйны праект пра кінааператараў ваеннага часу

17.12.2019

У Нацыянальным архіве Беларусі прэзентавалі мультымедыйны праект "Іх зброя – кінакамера", прысвечаны юбілею айчыннага кіно. Паказалі больш за 30 архіўных дакументаў з фондаў установы. Працягвае дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Дземянюк.

Гледачам прапанавалі асобныя сюжэты з франтавых кіначасопісаў, а таксама дакументальных фільмаў, створаных у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд – гэта "Народныя мсціўцы", "Змаганне за Віцебск" і іншыя. У гады вайны на лініі фронту і ў партызанскіх падраздзяленнях былі 308 кінааператараў. Працягвае загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Маргарыта Старасценка.

Мультымедыйны праект "Іх зброя – кінакамера" прымеркаваны да 95-годдзя нашага кіно і 75-годдзя вызвалення Беларусі, ён паказаў удзел беларускіх дакументалістаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Фота: 1prof.by