У Нацыянальным Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца выстава мастакоў з Беларусі і Расіі "Песняры зямлі беларускай"

13.09.2022

Экспазіцыю выставы складуць работы, створаныя ўдзельнікамі міжнароднага пленэра, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Падчас пленэру мастакі вывучалі біяграфічную і творчую спадчыну паэтаў, слухалі лекцыі навуковых супрацоўнікаў музеяў і мастацтвазнаўцаў і стваралі карціны, прысвечаныя народным паэтам. У работах, створаных беларускімі і расійскімі жывапісцамі ўвасобіліся нацыянальная і культурная самабытнасць беларускага народа, наша гісторыя, і канешне ж, жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вось што аб экспазіцыі расказала куратар праекта, мастацтвазнаўца, намеснік дырэктара Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава.

Фота - belta.by