17.04.2025
Праект ладзіцца ў чацвёрты раз пасля доўгага перапынку. Арганізатары сабралі 260 скетчбукаў ад 105 аўтараў з розных гарадоў Беларусі. Сярод майстроў як прафесіяналы, так і аматары скетчынгу і ілюстрацыі poket-фармату. Прадстаўлены экспанаты ў разнастайных накірунках, графічных тэхніках, матэрыялах і стылях. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта Алеся Іназемцава.
Фота - ncsm.by