У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў распачаўся арт-праект “Чысціня і гігіена”

06.03.2017

Другі год запар вясной беларускія мастачкі збіраюцца разам, каб паразважаць на тэмы, якія тычацца міжнароднага жаночага дня. Куратар выставы – мастачка Марта Шматава прапанавала тэму чысціні ў самым шырокім сэнсе. Адна з удзельніц праекта – Кацярына Сумарава звязала яе з вадой, каб сумясціць прыкладную экалогію з эзатэрыкай.