У Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі копію акта Люблінскай уніі

25.10.2019

Копія Акта Люблінскай уніі ‒ у беларускай сталіцы. У Нацыянальным гістарычным музеі паказана дакладная рэканструкцыя дакумента. Гэта цэнтральны экспанат выставы “Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі”, прысвечанай 450-годдзю падпісання Люблінскай уніі. Працягвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Арыгінал Акта Люблінскай уніі знаходзіцца ў Галоўным архіве старажытных дакументаў у Варшаве. Дамова напісана па-польску на пергаменце і зацверджана 78 пячаткамі на шнурках. Копія паўтарае матэрыялы і тэхналогію вырабу. Праца па рэканструкцыі ішла каля двух гадоў. Расказвае дырэктар Музея гісторыі Польшчы Роберт Костра.

У экспазіцыі таксама карціна Яна Матэйкі “Люблінская унія” і старадрукі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа. Выстава “Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі” працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі да 13 лістапада. 

Фота: histmuseum.by