У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава «Уладзімір Кожух. Жывапіс»

14.02.2024

У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 работ выдатнага майстра. Тэматыка твораў дае яркае ўяўленне пра тое, наколькі разнастайныя былі яго мастацкія вобразы: вайна, міфалагічныя матывы, хрысціянства, беларускі пейзаж, вобраз жанчыны. Уладзімір Кожух прысвяціў творчы шлях пошукам новых форм выяўлення свайго светаадчування. Аб адметнасцях экспазіцыі расказаў куратар выставы, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Франц Корзун.

Фота - artmuseum.by