У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць выстава «Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння»

28.12.2023

Апалінарый Гараўскі – рускі жывапісец, аўтар пейзажаў і партрэтаў. Яго творчасць тэматычна непарыўна звязана з Беларуссю, а кар’ера – з Санкт-Пецярбургам. Упершыню за апошнія 40 гадоў будзе прадстаўлена панарама творчасці Апалінарыя Гараўскага ў кантэксце мастацкага жыцця сярэдзіны XIX стагоддзя. Выстава прадстаўляе новыя навуковыя адкрыцці ў галіне вывучэння творчасці і біяграфіі мастака, а  таксама новыя атрыбуцыі яго твораў. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Юлія Лісай.

Фота - artmuseum.by