У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе часовая экспазіцыя «З любоўю ў сэрцы», прысвечаная Году беларускай жанчыны

06.10.2026 

На выставе прадстаўлена больш за 80 найлепшых твораў беларускіх мастачак і майстроў. Усе работы ўяўляюць сабой разнастайныя віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва: ад жывапісных палотнаў, скульптур і графічных аркушаў да ажурных выцінанак і саматканых ручнікоў. Перад вачыма гледача паўстае галерэя партрэтаў жанчын самых розных лёсаў і прафесій. Таксама раскрываецца тэма сям’і і пераемнасці пакаленняў. Падрабязней распавяла навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Дар’я Карпейчык.