У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава «Акварэль. Варыяцыі»

30.07.2025

У экспазіцыі прадстаўлена каля 90 акварэльных твораў другой паловы XX–пачатку XXI стст. з майстэрняў беларускіх аўтараў і фондаў музея. Апошнім часам акварэль набывае ўсё большую папулярнасць у асяроддзі аматараў выяўленчага мастацтва, аднак масавы глядач па-ранейшаму мала знаёмы з творчасцю буйнейшых акварэлістаў нашай краіны. І гэта нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная нацыянальная школа акварэльнага жывапісу, якая спалучае ў сабе традыцыі рамантычнага і рэалістычнага мастацтва з новымі тэндэнцыямі XX–XXI стст. Падрабязней пра экспазіцыю распавёў куратар выставы Франц Корзун, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Фота: artmuseum.by